Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80 гадоў з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўнікі кіраўніцтва, прафсаюзнага камітэта і членаў ГА «Беларускі саюз жанчын» ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» ўсклалі кветкі да помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны на вул. Талбухіна ў г. Мінску, дзе пахаваны больш за 10 тысяч савецкіх воінаў, партызан і мірных грамадзян, закатаваных і расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941–1944 гг.

Кветкі таксама ўскладзены да помніка воінам 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса, якія загінулі 3 ліпеня 1944 года пры вызваленні г. Мінска.