Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

24.06.2022 на прадпрыемстве «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Не спяшайся абганяць! Пераканайся ў бяспецы!»
На прадпрыемстве была праведзена сустрэча са старшым інспектарам міжраённага рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама маёрам Міцковічам Андрэем Уладзіміравічам, мэтай якой з’яўляецца папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў у выніку выезду на сустрэчную паласу.