Сістэма мэнэджменту на адпаведнасць ГОСТ ISO/IEC 17020-2013

У рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Галоўдзяржбудэкспертыза» распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту на адпаведнасць патрабаванням ГОСТ ISO/IEC 17020-2013 «Ацэнка адпаведнасці. Патрабаванні да працы розных тыпаў органаў, якія праводзяць інспекцыю». Гэты стандарт з’яўляецца ідэнтычны міжнароднаму стандарту ISO/IEC 17020:2012 і ўстанаўлівае патрабаванні да кампетэнтнасці інспекцыйных органаў, іх бесстароннасці і незалежнасці, канфідэнцыйнасці, а таксама паслядоўнасці інспекцыйнай дзейнасці.
Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Галоўдзяржбудэкспертыза» атрыманы атэстат акрэдытацыі № BY/112 4.0001 ад 16.05.2014, выдадзены органам па акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь – рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі».
Наяўнасць атэстата акрэдытацыі дакументальна пацвярджае высокі прафесіяналізм работнікаў нашага прадпрыемства і ўмацоўвае давер да дзейнасці рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» з боку будаўнічых арганізацый і органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.