Удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Дня Перамогі

Напярэдадні святкавання 80-годдзя з Дня Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй, а таксама 81-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны работнікі прадпрыемства наведалі Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Я. Лабанка ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяльнага комплексу «Прарыў», а таксама здзейснілі сплаў на байдарках па цэнтральнай рацэ «партызанскай рэспублікі» – рацэ Ушача.