26 чэрвеня ў Віцебску адзначылі 81-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На плошчы Перамогі прайшлі мітынг, ускладанне кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны. У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертызы па Віцебскай вобласці”.