Даччынае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці” прыняло ўдзел у Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Збяром партфель разам”, прымеркаванай да Дня ведаў. У рамках акцыі матэрыяльная дапамога была аказана 24 супрацоўнікам прадпрыемства, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту. Асаблівую ўвагу калектыў удзяліў сем’ям, якія маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы: работніку, які выхоўвае дзіця-інваліда, уручылі падарункавы сертыфікат сеткі магазінаў “Дзіцячы свет” наміналам 150 беларускіх рублёў – ён дапаможа набыць неабходныя школьныя прыналежнасці. Няхай новы навучальны год будзе для рабят паспяховым, радасным і поўным новых адкрыццяў!

У гэты ж перыяд у актавай зале прадпрыемства адбылося кранальнае мерапрыемства – праводзіны трох калег на заслужаны адпачынак. За шматгадовую добрасумленную працу і адданасць справе дзяржаўнай будаўнічай экспертызы супрацоўнікі былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Калектыў шчыра дзякуе ветэранам за прафесіяналізм, багаты вопыт і ўклад у развіццё галіны і жадае ім выдатнага адпачынку і дабрабыту!
