Аб правядзенні семінара

У рамках павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання, якая праводзіцца Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам для начальнікаў аддзелаў архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў у г.Віцебску 22 верасня 2026 года намеснікам дырэктара даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці” Выжыкоўскім Юрыем Часлававічам праведзены семінар на тэму: «Аспекты парадку правядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы праектнай дакументацыі».

У рамках семінара былі разгледжаны пытанні прымянення норм заканадаўства, з упорам на практыку Дзяржбудэкспертызы ў Віцебскай вобласці. Асобная ўвага была ўдзелена адказнасці за будаўніцтва без станоўчага заключэння экспертызы. Абмеркавалі і пытанне прыёмкі дакументацыі на экспертызу.

У завяршэнні было разгледжана пытанне экспертнага суправаджэння, якое даўно цікавіць усіх.

Удзельнікі семінара ў фармаце жывых зносін атрымалі ўнікальную магчымасць атрымаць адказы на пытанні, якія хвалявалі іх, са спасылкай на канкрэтныя пункты заканадаўства.