
26 верасня 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. Асноўнай задачай правядзення мерапрыемстваў з’яўляецца зніжэнне гібелі і траўматызму людзей, забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню, фарміраванне навыкаў рэагавання ў надзвычайных сітуацыях, адказных адносін грамадзян да асабістай бяспекі.
Да Адзінага дня бяспекі 20.09.2024 на прадпрыемстве праведзена лекцыя на тэму: “Парадак дзеянняў пры адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеяннях ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый, аказанне першай дапамогі”. з удзелам намесніка начальніка Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Рабенка В.У
У органах дзяржаўнай будаўнічай экспертызы, у перыяд з 24 па 29 верасня 2024 года, будзе праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры пажары, трэніровачныя заняткі па дзеяннях работнікаў ва ўмовах надзвычайных сітуацый, па сігналах грамадзянскай абароны, актуалізавана інфармацыя па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці на інфармацыйных стэндах. Удзел у мерапрыемствах прымуць прадстаўнікі МНС, ДАІ.
З інфармацыйнымі матэрыяламі па правядзенні Адзінага дня бяспекі можна азнаёміцца на афіцыйным сайце МНС Рэспублікі Беларусь (mchs.gov.by/edinyy-den-bezopasnosti).