Удзел у мітынгу-рэквіеме ў межах абласной патрыятычнай акцыі “Звон смутку”

22 чэрвеня 2026 года ў 12:00 прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў рамках абласной патрыятычнай акцыі «Звон смутку», прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».
Таксама ў 12.00 у канферэнц-зале прадпрыемства работнікі ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа хвілінай маўчання.