ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ Круглы стол

17.03.2025 у ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» адбыўся круглы стол на тэму «Прафілактыка наркатычнага, алкагольнага спажывання і суіцыдальных паводзін».

Перад работнікамі прадпрыемства выступілі супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя».

Громава Наталля Уладзіміраўна, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, загадчык адукацыйнага цэнтра закранула пытанні навуковага падыходу да фарміравання суіцыдальных паводзін і ролі бацькоў у яго дыягностыцы, спосабы пераадолення цяжкіх жыццёвых сітуацый, зрабіла аналіз фактараў фарміравання і праявы суіцыдальных паводзін людзей у рэальным жыцці.

Загадчык сектара наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі арганізацыйна-метадалагічнага аддзела РНПЦ псіхічнага здароўя Валевіч Аляксей Сямёнавіч асноўную ўвагу надаў праблеме алкагольнай і наркатычнай залежнасці, ранняму выяўленню якой шмат у чым могуць дапамагчы навакольныя і блізкія людзі.

Наталля Уладзіміраўна і Аляксей Сямёнавіч адказалі на пытанні ўдзельнікаў круглага стала.