З памяццю аб Вялікай Перамозе!

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 20.06.2025 работнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» наведалі мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле», дзе адбываліся жорсткія баі ў ліпені 1941 года.

Таксама адбылося наведванне мемарыяла на месцы Лупалаўскага лагера смерці «Шталаг 341» у г. Магілёве, створанага нямецка-фашысцкімі акупантамі восенню 1941 года. Да вясны 1943 года тут памерла ад хвароб ці было расстраляна да 40 тысяч чалавек.

У завяршэнне мерапрыемства работнікі прадпрыемства наведалі Мемарыял воінам батальёна міліцыі капітана К. Г. Уладзімірава каля вёскі Гаі, які гераічна абараняў горад Магілёў і трымаў абарону з праўзыходнымі сіламі праціўніка на працягу 6 дзён, не дапускаючы ворага да чыгуначнага вузла з боку Шклова.

На мемарыялах былі ўскладзены кветкі ў знак памяці і падзякі загінуўшым, якія ўнеслі свой уклад у дасягненне перамогі над фашысцкай Германіяй.