Выбары-2025

09.01.2025, у рамках арганізацыі сустрэч кіраўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска з грамадзянамі ў працоўных калектывах, адбылася сустрэча работнікаў даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Караневічам Паўлам Уладзіміравічам.

Павел Уладзіміравіч расказаў аб асаблівасцях выбарчай кампаніі 2025 года па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця Маскоўскага раёна г. Мінска, адказаў на пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў сустрэчы.