Тыдзень нулявога траўматызму

З 10 па 16 кастрычніка 2022 года ў дзяржаўным прадпрыемстве «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» праводзяцца планавыя мерапрыемствы ў рамках правядзення «тыдня нулявога траўматызму».
Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.