Сустрэча з работнікам пракуратуры Мінскай вобласці

04.08.2026 у канферэнц-зале Даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» адбылася сустрэча калектыву прадпрыемства са старшым пракурорам па асобых даручэннях аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Мінскай вобласці Уліцкай Таццянай Мікалаеўнай па тэме «Арганізацыя антыкарупцыйнай працы ў дзяржаўных органах і арганізацыях».

Таццяна Мікалаеўна праінфармавала аб змяненнях у заканадаўстве аб барацьбе з карупцыяй, складзе карупцыйных злачынстваў, статыстыцы і прыкладах злачынстваў у гэтай сферы, якія найбольш часта ўчыняюцца, адказала на пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў сустрэчы.