Рэспублiканская добраахвотная акцыя «Дай лесу новае жыццё!»

У рамках правядзення республіканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», прысвечанай Году добраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 04.04.2025 работнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» прынялі ўдзел у пасадцы дрэў на тэрыторыі Смалявіцкага лясгаса.

Акцыя накіравана на лесааднаўленне пасля разгулу леташняй ліпеньскай стыхіі.

Высаджаны саджанцы елкі і дуба на плошчы 1,5 га.