У рамках выканання Плана мерапрыемстваў на 2024 г. па рэалізацыі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2021 № 773, 12 красавіка адбылася экскурсійная паездка для работнікаў прадпрыемства ў гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».
Удзельнікі экскурсіі наведалі адноўленыя месцы агнявых бітваў, абсталяваныя артылерыйскія батарэі, ДАКы, экспазіцыю баявой тэхнікі.