Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» ўдзельнічае ў мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
2 мая 2024 г. работнікі прадпрыемства ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск – горад-герой», а таксама здзейснілі экскурсію па Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.