Наведванне Міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выставы «BUDEXPO-2025»

18 верасня 2025 года работнікі ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» наведалі XXVII Міжнародную архітэктурна-будаўнічую выставу «BUDEXPO-2025».

Удзельнікі наведвання выстаўкі азнаёміліся з сучаснымі будаўнічымі і аддзелачнымі матэрыяламі, інструментамі, абсталяваннем і будаўнічай тэхнікай.

На выставе таксама былі прадстаўлены такія ключавыя напрамкі будаўнічай галіны, як каркаснае і драўлянае домабудаванне, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць, папулярызацыя і прасоўванне сучаснай актуальнай архітэктуры, мадэлей гарадскога асяроддзя, сучаснае, даступнае, камфортнае жыллё.