Аб правядзенні Адзінага дня бяспекі

Дзяржаўнае прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці” прымае ўдзел у правядзенні Адзінага дня бяспекі.
У перыяд з 1 верасня па 10 верасня 2022 года прадпрыемствам ладзяцца запланаваныя мерапрыемствы.
З удзелам намесніка начальніка Маскоўскага РАНС г. Мінска 07.09.2022 праведзены навучальны семінар па адпрацоўцы дзеянняў у выпадку магчымай надзвычайнай сітуацыі, у тым ліку выканання комплексу мер па абароне работнікаў, якія трапляюць у зону магчымага небяспечнага заражэння, і пытаннях пажарнай бяспекі прадпрыемства.
Праведзена планавая практычная трэніроўка па адпрацоўцы дзеянняў работнікаў у выпадку ўзнікнення пажару, забеспячэнне бяспечнай эвакуацыі людзей.