Ускладанне вянка да мемарыяла-помніка ахвярам канцлагера “Шталаг-352” у Масюкоўшчыне.

Прадстаўнікі прадпрыемства штогод удзельнічаюць у мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня Перамогі.

4 мая 2022 г. работнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” на чале з дырэктарам і старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўсклалі рытуальны вянок да помніка ў Мемарыяльным комплексе “Масюкоўшчына”, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся адзін з найбуйнейшых на тэрыторыі Беларусі. канцэнтрацыйны лагер для савецкіх ваеннапалонных “Шталаг 352”.

У гэтым страшным месцы ў 1941 – 1944 гг. загінула каля 80000 ваеннапалонных Савецкай Арміі, а таксама мірных жыхароў.

Работнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.