5 мая 2022 г. кіраўніцтва прадпрыемства і прафсаюзнага камітэта ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі, усклала рытуальны вянок да помніка ў Мемарыяльным комплексе «Масюкоўшчына», дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся адзін з найбуйнейшых на тэрыторыі акупаванай Беларусі канцэнтрацыйны лагер для савецкіх ваеннапалонных «Шталаг 352».
У гэтым страшным месцы ў 1941-1944 гг. загінула каля 80000 ваеннапалонных Савецкай Арміі, а таксама мірных жыхароў.