Ушанаванне памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г.Мінску» з удзелам дырэктара прадпрыемства і старшыні прафсаюзнай арганізацыі 14 лютага ўсклалі вянок у мемарыяльным комплексе «Востраў мужнасці і смутку» ў Траецкім прадмесці ў г. Мінску да помніка загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам.