Ушанаванне памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Напярэдадні прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” ўсклалі вянок у мемарыяльным комплексе “Востраў мужнасці і смутку” ў Траецкім прадмесці ў г. Мінску да помніка загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам.