У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 22 чэрвеня 2026 г. адбыўся жалобны мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе «Трасцянец» у г. Мінску.
Лагер смерці Трасцянец быў створаны нямецкімі захопнікамі восенню 1941 года на паўднёвы ўсход ад Мінска. За гады Вялікай Айчыннай вайны ён стаў найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі і на акупаванай частцы Савецкага Саюза. Па колькасці ахвяр фашызму Трасцянец стаіць у адным радзе з Асвенцымам, Майданекам і Трэблінкай.
У гэтым трагічным месцы ў 85-ую гадавіну з пачатку вайны сабралася каля 2 тыс. чалавек, каб аддаць даніну павагі загінуўшым.
Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” ў складзе дэлегацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска прыняў удзел у жалобным мітынгу-рэквіеме і ўсклаў кветкі ў знак павагі да памяці загінуўшых.

