Удзел у восеньскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

З 11 па 31 кастрычніка 2025 г. па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь праводзіцца добраахвотная грамадская акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Яе мэта-аднавіць беларускія лясы.
Па традыцыі работнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” прынялі ўдзел у гэтай акцыі.
На тэрыторыі Калодзішчанскага лясніцтва Бараўлянскага спецлясгаса Мінскай вобласці 17.10.2025 работнікі прадпрыемства на чале з дырэктарам і старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі прынялі ўдзел у лесааднаўленчых работах.
Сумесна з леснікамі былі праведзены работы па падрыхтоўцы ўчастка для будучай пасадкі лесу. Пасля адпрацоўкі спецтэхнікі работнікі прадпрыемства збіралі рэшткі расліннасці, смецце і драўняныя адходы. А затым іх утылізавалі.