Удзел у мерапрыемствах, прысвечаных святу працы 1 Мая

Штогод Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з абласнымі, раённымі і гарадскімі выканкамамі ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праводзяцца мерапрыемствы ў гонар Свята працы – 1 Мая.

Самае маштабнае свята арганізавана ў Парку Перамогі ў Мінску. Удзел у ім прынялі каля 20 тыс. чалавек. Адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі ФПБ у галіне працы – гэта 16 арганізацый, 4 аўтарскія калектывы і 5 работнікаў.

Сябры першаснай прафсаюзнай арганізацыі даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г. Менску» 1 траўня прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

На свяце былі прадстаўлены прафесіі і дасягненні розных галін эканомікі – гэта майстар-класы, квэсты, конкурсы, выставы і дэгустацыі, і па традыцыі – яркая канцэртная праграма.

Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» на чале са старшынёй 1 Мая прынялі ўдзел у маёўцы.