Удзел у мерапрыемствах, прысвечаных святу працы

Штогод Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з абласнымі, раённымі і гарадскімі выканкамамі ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праводзяцца мерапрыемствы ў гонар Свята працы – 1 Мая.

У гэтым годзе ў горадзе Мінску ў Парку Перамогі традыцыйна было арганізавана святочнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў працоўных калектываў, працоўных дынастый, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, ветэранаў працы і прафсаюзнага руху Беларусі.

Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» 1 траўня прынялі ўдзел у мерапрыемстве.