Удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

14 лютага ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, работнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” на чале з намеснікам дырэктара, старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі і членамі Беларускага саюза жанчын прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання рытуальнага кошыка да помніка на востраве Мужнасці і Смутку ў г. Мінску.