Удзел у добраахвотнай акцыі “Дай лесу новае жыццё!” 2025

З 21 сакавіка па 12 красавіка 2025 г. па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя “Дай лесу новае жыццё!”.
Сімвалічна, што на гэты раз акцыя праходзіць пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Кампанія, накіраваная на аднаўленне лясоў, у тым ліку пацярпелых у выніку разгулу стыхіі, праходзіць ужо другі раз.

Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» па традыцыі далучыўся да гэтай акцыі.

На тэрыторыі Багушэвіцкага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса Мінскай вобласці 05.04.2025 работнікі прадпрыемства на чале з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай, прававой і кадравай рабоце і старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі прынялі ўдзел у лесааднаўленчых работах Удзельнікамі акцыі высаджаны саджанцы хвойных парод.