З 23 мая па 12 чэрвеня 2022 г. у Беларусі праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”.
Акцыя прымеркавана да правядзення 31 мая Сусветнага дня без тытуню, які ў 2022 г. праходзіць пад дэвізам “Тытунь-пагроза нашаму навакольнаму асяроддзю”.
Гэтая кампанія накіравана на павышэнне дасведчанасці грамадскасці ў дачыненні да ўздзеяння тытуню падчас яго вырошчвання, вытворчасці і распаўсюджвання, а таксама яго адходаў на навакольнае асяроддзе. Для асоб, якія ўжываюць тытунь, гэта стане яшчэ адной прычынай для адмовы ад тытуню.