Тыдзень лесу – 2022

Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г.Мінску» па добрай традыцыі далучыўся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу». На плошчы каля 1,5 га Бярэзінскага лясгаса Мінскай вобласці 16.04.2022 работнікамі прадпрыемства на чале з дырэктарам Лосевым Маратам Леанідавічам высаджаныя саджанцы елкі і хвоі з закрытай каранёвай сістэмай. Дзякуючы нашым намаганням на новым месцы хутка вырастуць маладыя елкі і хвоі.

Работнікі прадпрыемства таксама наведалі ўчастак лесу, высаджаны летась. Маладыя саджанцы падрастаюць!