Суботнік на Кургане Славы

Кожны год адным з месцаў правядзення рэспубліканскага суботніка з’яўляецца мемарыяльны комплекс «Курган Славы» – помнік Вялікай Айчыннай вайны. Гэта цэнтральны аб’ект, дзе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з галіновымі прафсаюзамі робяць усю неабходную працу, якая тычыцца падрыхтоўкі мемарыяла да вясны.

Прадстаўнікі працоўнага калектыву дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» падчас правядзення рэспубліканскага суботніка 17 красавіка 2021 г. прынялі ўдзел у прывядзенні ў належны стан мемарыяльнага комплексу. Была прыбраная лістота, трава, дарожкі, падсыпаны сцілабат.