З 17 мая па 6 чэрвеня 2021 г. у Беларусі праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню».
Падчас акцыі ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца інфармаванне насельніцтва аб негатыўным уздзеянні нікаціну на арганізм чалавека, спосабах адмовы ад тытунёвай і нетытунёвай прадукцыі з нікацінам, а таксама пра спосабы лячэння нікацінавай залежнасці.
Акцыя прымеркавана да правядзення 31 мая Сусветнага дня без тытуню, які ў 2021 годзе праходзіць пад дэвізам «Час адмовіцца ад тытуню».