У рамках рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу» працаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» у колькасці 17 чалавек на чале з дырэктарам прадпрыемства 10.04.2021 прынялі ўдзел у высадцы пасадкавага матэрыялу лесаўтваральных парод ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці (Бярэзінскі лясгас). Высаджана 2133 штук саджанцаў хвоі на плошчы 2,3 га.