1 Мая – прадстаўнікі працоўнага калектыву і першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Святу працы – 1 Мая.
Галоўнай пляцоўкай, дзе праходзіла маёўка, стаў Парк Перамогі ў г. Мінску.
На свяце панавала атмасфера міру і дабра. Адбыўся ўрачысты мітынг з віншаваннем найлепшых працоўных калектываў і святочны канцэрт.