У рамках выканання Плана мерапрыемстваў на 2022 г. па рэалізацыі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2021 № 773, і Плана камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, 22 кастрычніка адбылася экскурсійная паездка для работнікаў прадпрыемства па маляўнічых мястэчках Беларусі, дзе яны пазнаёміліся з іх гісторыяй, своеасаблівым побытам, спадчынай архітэктуры, традыцыйнымі рамёствамі і промысламі.
Удзельнікі экскурсіі пабывалі ў Ракаве, наведалі славутасці старажытнага паселішча, у якім па легендзе адбылася цудоўная з’ява Святой Дзевы Марыі, дзе на месцы ўстаноўлена прыгожая каплічка і б’е крыніца з гаючай вадой. Там жа пазнаёміліся з аб’ектамі культурнай спадчыны, такімі як неагатычны касцёл Божай Маці Ружанцовай і Св. Дамініка, Спаса-Праабражэнская царква.
Убачылі ўражальныя руіны Крэўскага замка. Дадзенае збудаванне 14 стагоддзя з’яўляецца яркай славутасцю Беларусі. Менавіта тут у 1385 годзе была падпісана Крэўская унія, якая паклала пачатак саюзу Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства польскага і хрышчэння балцкага насельніцтва ВКЛ паводле каталіцкага абраду.
Наведалі яшчэ адзін Крэўскі храм, размешчаны на вялікай вышыні над усім мястэчкам, які быў пабудаваны ў 1854 годзе ў імя святога дабравернага Аляксандра Неўскага.
У ходзе знаёмства з традыцыйнымі промысламі ўдзельнікі экскурсіі пазнаёміліся са спецыфікай вырабу сыроў і выпечкі хлеба.
Экскурсія атрымалася вельмі змястоўнай і душэўнай. Улічваючы, што 2022 год аб’яўлены Кіраўніком дзяржавы Годам гістарычнай памяці, такія мерапрыемствы даюць магчымасць фарміраваць правільнае і аб’ектыўнае стаўленне нашага грамадства да свайго гістарычнага мінулага, а таксама захоўваць і ўмацоўваць адзінства беларускага народа!