Спартыўная каманда першаснай прафсаюзнай арганізацыі даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па
г. Мінску» ў мінулыя выхадныя актыўна ўдзельнічала ў маштабным спартыўным мерапрыемстве – ІІІ спартакіядзе Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Мерапрыемства прайшло на базе санаторыя “Зялёны бор”.

З кожным годам колькасць удзельнікаў расце, і на гэты раз у спартакіядзе прынялі ўдзел 22 каманды, што склала 240 чалавек. Адкрылі спартакіяду Ігар Бузоўскі, старшыня Беларускага прафсаюза дзяржустаноў, і Уладзімір Зубрык, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі.

На працягу трох дзён удзельнікі спаборнічалі ў розных спартыўных дысцыплінах, дэманструючы свае фізічныя здольнасці і камандны дух. Спаборніцтвы ўключалі плаванне, стральбу з лазернага пісталета, дартс, скачкі ў даўжыню, лазернае фехтаванне, настольны тэніс, жаночы футбол, корнхол, кідкі баскетбольнага мяча ў кальцо, конкурс “Лавіся, рыбка”, конкурс веласіпеднага турызму і тымбілдынг.
Па традыцыі, раніцай у суботу ўсе ўдзельнікі прынялі ўдзел у ранішняй зарадцы.
Асаблівага поспеху каманда Дзяржбудэкспертызы па г. Мінску дабілася ў наступных дысцыплінах:
- 2-е агульнакаманднае месца ў стральбе з лазернага пісталета;
- Барацьба за 3-4 месцы ў настольным тэнісе;
- 8-е месца ў жаночым футболе;
- 7-е месца ў карнхоле;
- 4-е месца ў настольным тэнісе.
Асабліва яркія эмоцыі выклікалі камандныя спаборніцтвы па тымбілдынгу, дзе ўдзельнікі пераадольвалі перашкоды надзіманага мястэчка.
Спартакіяда пакінула незабыўныя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў і садзейнічала ўмацаванню каманднага духу і пазітыўнага настрою. Галоўны вынік мерапрыемства – гэта не толькі спартыўныя дасягненні, але і згуртаванне калектыву.