З 12 кастрычніка па 12 лістапада 2024 г. па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя “Дай лесу новае жыццё!”. Мэта акцыі – аднавіць пашкоджаныя ўраганам ветравальна-бураломныя ўчасткі.
Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” па традыцыі далучыўся да гэтай акцыі.
На тэрыторыі Багушэвіцкага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса Мінскай вобласці 02.11.2024 работнікі прадпрыемства на чале з дырэктарам і старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прынялі ўдзел у лесааднаўленчых работах. Удзельнікамі акцыі высаджаны саджанцы іглічных парод на тэрыторыі каля 3,5 Га.