Генацыд не мае тэрміну даўніны: у дзяржаўным прадпрыемстве «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» прайшла дыялогавая пляцоўка

У рамках правядзення дыялогавай пляцоўкі па тэме: “Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – 22 чэрвеня” 04.06.2022 работнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” наведалі мемарыяльную экспазіцыю “Музей яўрэйскага супраціўлення”. Мемарыяльная экспазіцыя размешчана ў былым бараку, дзе падчас вайны знаходзілася яўрэйскае гета.

“Музей яўрэйскага супраціўлення” расказвае пра яўрэяў Навагрудчыны ў гады ВАВ і пра беспрэцэдэнтныя ўцёкі з Навагрудскага гета, арганізаванага партызанскім фарміраваннем братоў Бельскіх. Легендарны атрад уваходзіў у склад партызанскага фармавання «Кастрычнік» Ленінскай групы. У гады вайны большая частка яўрэйскага насельніцтва Навагрудка (63 % – каля 7 тыс.) патрапіла ў мясцовае гета. З каля 250 уцекачоў адтуль дзве траціны ўцяклі ад пагоні і дабраліся да партызан. Гісторыя гэтых уцёкаў, а таксама самага вялікага па колькасці яўрэйскага партызанскага атрада ў Еўропе з’яўляецца ўнікальнай старонкай у гісторыі Халакоста, у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Беларусі.

8 ліпеня 2019 г. у рамках святкавання 75-й гадавіны вызвалення Навагрудка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі музея ўрачыста адкрылі Сцяну Памяці, прысвечаную вязням, якія ўцяклі з гета ў верасні 1943 года.