Гарадская культурна-патрыятычная акцыя “Каляндар і Кніга памяці”

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у складзе дэлегацыі Цэнтральнага раёна дзяржаўнае прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” прыняло ўдзел у гарадской культурна-патрыятычнай акцыі “Каляндар і Кніга памяці”.
Кіраўніцтва прадпрыемства далучылася да акцыі і ўсклала кветкі да Манумента Перамогі. Хвілінай маўчання ўдзельнікі аддалі даніну павагі героям-вызваліцелям.
Гарадская акцыя “Каляндар і Кніга памяці” прайшла 2 ліпеня і нагадвае пра кожны дзень вызвалення Беларусі падчас аперацыі “Баграціён”. Яна аб’ядноўвае пакаленні вакол захавання гістарычнай памяці, павагі да подзвігу народа-пераможцы і любові да сваёй Радзімы.