Цырымонія забору зямлі з месца расстрэлаў вязняў канцэнтрацыйнага лагера «Дразды»

1 ліпеня 2022 г. прадстаўнікі кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” разам з арганізацыямі Цэнтральнага раёна г. Мінска прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да мемарыяла ахвяр канцлагера “Дразды”. Падзея прайшла ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць усіх загінуўшых. Адбылася цырымонія забору зямлі з месца пахавання ахвяр расстрэлаў канцэнтрацыйнага лагера “Дразды”. Капсула з зямлёй будзе закладзена ў крыпту “Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых”.

Канцэнтрацыйны лагер “Дразды” – адзін з першых у Беларусі лагераў смерці, які быў арганізаваны нямецкімі акупантамі ў ліпені 1941 года паблізу вёскі Дразды, у 2-3 км ад Мінска, на тэрыторыі саўгаса імя Крупскай.

Праіснаваў канцлагер некалькі месяцаў. У лагеры знаходзілася прыблізна 100 тысяч ваеннапалонных i 40 тысяч грамадзянскіх.

У 1996 годзе паблізу пахавання ахвяр расстрэлаў была ўсталяваная памятная пліта з надпісам: «Тут у ліпені 1941 г. нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі вязняў канцлагера “Дразды”: ваеннапалонных, мірных жыхароў г.Мінска і навакольных вёсак (каля 10 тысяч чалавек). Нашчадкі памятаюць пра вас»

23 чэрвеня 2010 года месца гібелі і пахавання вязняў канцлагера “Дразды” ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.