3 ліпеня Рэспубліка Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці, Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У гэты святы для краіны дзень у самым сэрцы Мінска на Плошчы Перамогі была арганізавана цырымонія народнага ўскладання кветак да Манумента Перамогі.
На працягу дня не спынялася плынь людзей з кветкамі, якія жадалі ўшанаваць памяць загінуўшых, і ў знак падзякі вызваліцелям.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прыняла ўдзел гэтай акцыі разам з прадстаўнікі Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.

Работнікі прадпрыемства таксама далучыліся да дэлегацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска, усклалі кветкі да манумента і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

