Дзяржаўнае прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску” на працягу шэрагу гадоў аказвае спонсарскую дапамогу для падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Напярэдадні Новага 2022 года прадпрыемствам у чарговы раз аказана бязвыплатная фінансавая (спонсарская) дапамога ў адрас Першаснай арганізацыі Цэнтральнага раёна Мінскай гарадской арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” для сацыяльнай падтрымкі і дапамогі дзецям-інвалідам: пералічаныя сродкі выкарыстаны для набыцця навагодніх падарункаў і прадуктаў харчавання для правядзення навагодняга і каляднага свят.