26 сакавіка 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Рэмень Прышпіліце – жыццё ашчадзі». Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца прапаганда выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамяні, шлемы, дзіцячыя ўтрымлівальныя прылады).
Па-ранейшаму высокім застаецца ўзровень аварыйнасці па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў. Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, якія дазваляюць значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з’яўляецца выкарыстанне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіляў рамянёў бяспекі, у тым ліку пасажырамі, якія знаходзяцца на задніх пасажырскіх сядзеннях у легкавых аўтамабілях, а таксама ў маршрутных транспартных сродках.