У Рэспубліцы Беларусь Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (далей – МНС) з 20 лютага па 1 сакавіка 2021 г. традыцыйна праводзіцца акцыя “Адзіны дзень бяспекі». У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі, правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне бяспечных і здаровых умоў працы.
Задачы «Адзінага дня бяспекі» – развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганда бяспечных умоў пражывання і працоўнай дзейнасці насельніцтва.
У перыяд правядзення акцыі органамі па надзвычайных сітуацыях будуць арганізаваны вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэм абвесткі, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры, адпрацоўка бяспечнага правядзення пры эвакуацыі з будынкаў.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» таксама прымае ўдзел у правядзенні Адзінага дня бяспекі.