7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя

7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя.

Мэта дадзенага асветніцкага мерапрыемства – акцэнтаваць увагу насельніцтва на клопат пра здароўе і неабходнасць прафілактыкі захворванняў.

Сусветны дзень здароўя адзначаецца штогод 7 красавіка пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе ўступіў у сілу ўказ Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Тэма Сусветнага дня здароўя 2021 года – «Пабудуем больш справядлівы, больш здаровы свет». Пандэмія COVID-19 ярка паказала нам, што свет усё яшчэ поўны рызык і небяспекі. У многіх выпадках магчымасць весці здаровае жыццё і даступнасць якаснага медыцынскага абслугоўвання дазваляюць вырашыць большасць праблем, звязаных са здароўем насельніцтва.

2021 год абвешчаны годам медыцынскага і сацыяльнага работніка. Такім рашэннем СААЗ заклікае аддаць належнае іх самаахвярнасці ў барацьбе з пандэміяй COVID-19.