У Беларусі 30 ліпеня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, скіраваны на прафілактыку ДТЗ з прычыны перавышэння хуткаснага рэжыму вадзіцелямі транспарту. Яго дэвіз – «Набіраючы хуткасць – ня спыні жыццё!”
Перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху ўваходзіць у лік асноўных прычын здарэнняў на дарозе. Таксама важна памятаць, што не заўсёды дазволеная хуткасць можа быць бяспечнай. У сувязі з гэтым кіроўцы павінны выбіраць для сябе камфортныя ўмовы руху, каб мець магчымасць своечасова спыніцца пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі на дарозе.
Асаблівая асцярожнасць патрэбна на пешаходных пераходах, скрыжаваннях, прыпынках грамадскага транспарту, участках дарог побач чыгуначных пераездаў, мастоў, тунэляў, зон дзеяння папераджальных знакаў – у гэтых месцах можа паўстаць неабходнасць экстранага тармажэння.