14 чэрвеня 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь традыцыйна адзначаецца «Сусветны дзень донара крыві». Лозунг «Сусветнага дня донара крыві» 2021 года – «Здавайце кроў, хай у свеце пульсуе жыццё».
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь налічваецца каля 100 000 донараў. Больш 67 000 донараў крыві, яе кампанентаў ўзнагароджаны знакам адрознення “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».
Служба крыві ў поўным аб’ёме забяспечвае арганізацыі аховы здароўя якаснымі і бяспечнымі кампанентамі крыві і медыцынскімі вырабамі ўласнай вытворчасці.
Па асноватворным і кіруючаму прынцыпе СААЗ бяспечная кроў з’яўляецца важным складальнікам медыцынскай дапамогі. Гэтая праца дазваляе штодня ратаваць жыццё людзей.
Ва ўмовах пандэміі COVID-19, нягледзячы на абмежаваныя магчымасці перамяшчэння і іншыя цяжкасці, донары крыві, яе кампанентаў у Рэспубліцы Беларусь і ў многіх краінах працягвалі здаваць кроў і плазму для пацыентаў, якія маюць патрэбу ў пераліванні. Дзякуючы выкананню донарскай функцыі і разумення важнасці аказання дапамогі служба крыві змагла забяспечыць нарыхтоўку больш за 500 000 доз крыві, яе кампанентаў. У перыяд пандэміі пацвярджаецца важная роля эфектыўна арганізаванага актыўнага добраахвотнага і бязвыплатнага донарства крыві.
Для падтрымання належных запасаў і своечасовага бяспечнага пералівання крыві, яе кампанентаў, неабходна рэгулярна здаваць кроў.