Даччынае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці» 16 – 17 лютага 2024 года правяло навучанне для экспертнага складу па тэме: «Будаўнічая галіна: прыярытэтныя напрамкі і тэхналогіі, асаблівасці рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў у Рэспубліцы Беларусь», з наведваннем г. Слоніма Гродзенскай вобласці, г Баранавічы Брэсцкай вобласці, г. Нясвіжа Мінскай вобласці і г.п. Мір Гродзенскай вобласці.
У горадзе Слоніме было арганізавана наведванне аб’екта «Фізкультурна-аздараўленчы комплекс у мікрараёне «Паўднёвы Захад» па пр. Незалежнасці ў горадзе Слоніме», з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Тамарай Мікалаеўнай Ямелінай з мэтай вывучэння эфектыўнасці прынятых праектных рашэнняў, прымянення сучасных матэрыялаў і канструкцый пры яго будаўніцтве. Таксама эксперты азнаёміліся з будаўніцтвам і эксплуатацыіяй электрадамоў у мікрараёне шматпавярховай жылой забудовы па вуліцы Ефрасінні Полацкай.
У Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Брэсцкай інжынернай групы (г. Баранавічы) экспертны склад праслухаў лекцыю па тэме: «Новыя падыходы да драўлянага домабудавання ў Рэспубліцы Беларусь. Асаблівасці праектавання драўляных малапавярховых дамоў і кроквенных сістэм у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь» з удзелам Найчука Анатоля Якаўлевіча, доктара тэхнічных навук, прафесара кафедры будаўнічых канструкцый УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», Абразцова Леаніда Уладзіміравіча, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва УА “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”.
Таксама ўдзельнікі ўсклалі вянкі і кветкі ля помнікаў Воіну-вызваліцелю і воінам-інтэрнацыяналістам у г. Слоніме.