Навучальная праграма па тэме “Рэстаўрацыя і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў” экспертнага складу даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці”


20-22 мая 2022 года дзяржаўным прадпрыемствам “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці” сумесна з інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт” была рэалізавана навучальная праграма па тэме “Рэстаўрацыя і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў”.
З мэтай азнаямлення экспертнага складу прадпрыемства з гісторыка-культурнымі аб’ектамі, рэстаўрацыя якіх праводзілася па праектнай дакументацыі, якая прайшла дзяржаўную экспертызу ў ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці” было арганізавана наведванне і агляд рэалізаваных праектаў па аб’ектах:
– «Кансервацыя з фрагментарнай рэстаўрацыяй і выкарыстаннем руін былога замка Сапегі з фрагментамі абарончых збудаванняў у аг. Гальшаны Ашмянскага раёна».
– «Будаўніцтва мемарыяльнага комплексу па лініі супрацьстаяння 1915-1917 гадоў у Першую сусветную вайну ў г. Смаргонь».
– «Збудаванні ансамбля былога палаца Агінскіх, размешчанага па адрасе: аг. Залессе Смаргонскага раёна».

cof

cof

sdr

cof

cof

cof